Министерство образования Республики Беларусь
Управление по образованию, спорту и туризму Березинского райисполкома
Государственное учреждение образования
Березинского района
З гісторыі школы
Першая народная школа ў Багушэвічах была адкрыта ў 1862 годзе.
Школа была вельмі бедная. Дзяўчаты школу не наведвалі, і толькі ў 1865 годзе школу пачалі наведваць тры дзяўчынкі.
Багушэвіцкая сярэдняя школа мае вялікую і цікаваю гісторыю. Сваю работу яна пачала на зары нашага стагоддзя – у 1901 годзе. З таго часу ў школе атрымалі адукацыю сотні жыхароў вёскі Багушэвічы і навакольных вёсак.
Першым яе загадчыкам быў Яўген Мальцаў. Першымі настаўнікамі – Мікалай Антонавіч Ташкевіч і Янтон Ігнатавіч Скаруцкі.
Да Вялікай Кастрычнічкай Сацыялістычнай рэвалюцыі-гэта другакласна царкоўна – прыхадская школа.
Кожны год у школе навучалася не больш 69 чалавек. За навучанне бралася вялікая для таго часу плата.
Школа знаходзілася ў веданні духавенства.
Шырока адчыніліся дзверы ўсіх навучальных устаноў для дзяцей працоўных пасля Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. За годы Савецкай улады школа з сямігадовай вырасла ў поўную сярэднюю з дзесяцігадовым тэрмінам навучання. З 1962- 1963 навучальнага года школа будзе пераведзена ў сярэднюю агульнаадукацыйную працоўную палітэхнічную школу з вытворчым навучаннем.
Сучасны воблік школы
Былыя вучні ўстановы адукацыі сёння – людзі розных прафесій. У іх ліку медыкі і сталяры, інжынеры і камбайнеры, электрыкі і настаўнікі, людзі творчых прафесій. Многія нашы выпускнікі працуюць і ўслаўляюць сваю малую Радзіму – Бярэзіншчыну, так выпускніца 2010 года Багушэвіцкай школы Лушчык Валянціна Валер’еўна узначальвала тэрапеўтычнае аддзяленне Бярэзінскай ЦРБ, а зараз намеснік галоўнага ўрача Бярэзінскай ЦРБ; а выпускнік 2004 года Мацкевіч Уладзімір Сяргеевіч – участковы інспектар Бярэзінскага РАУС.
На сённяшні дзень Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Багушэвіцкая сярэдняя школа Бярэзінскага раёна" – гэта 21 таленавіты педагог, 50 вучняў, 15 выхаванцаў дашкольнай групы, якіх аб’ядноўвае прага да ведаў і любоў да роднай зямлі.