РУС БЕЛ ENG

План мерапрыемстваў у рамках праекта “Бацькоўскі ўніверсітэт” на 2023/2024 нав.год

План мерапрыемстваў 

у рамках праекта “Бацькоўскі ўніверсітэт” 

у дзяржаўнай установе адукацыі

“Багушэвіцкая сярэдняя школа Бярэзінскага раёна”  

ў 2023/2024 навучальным годзе 

 

Актуальнай формай арганізацыі работы з бацькамі ў 2023/2024 навучальным годзе ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі застаецца праект “Бацькоўскі ўніверсітэт”.

Школа з’яўляецца важнейшым сацыяльным інстытутам, з якім сям’я ўзаемадзейнічае на працягу ўсяго навучання дзіцяці. Эфектыўнасць адукацыі і выхавання дзіцяці шмат у чым залежыць ад таго, наколькі цесная гэтая сувязь. Супрацоўніцтва сям’і і школы ў інтарэсах дзіцяці можа быць паспяховым толькі ў тым выпадку, калі яны стануць саюзнікамі, што дасць магчымасць ім лепш даведацца пра дзіця, улічваць яго індывідуальныя асаблівасці пры развіцці яго здольнасцей дзіцяці, сфарміраваць жыццёвыя арыенціры і каштоўнасныя прыярытэты.

Мэта Бацькоўскага ўніверсітэта – павышэнне педагагічнай і псіхалагічнай культуры бацькоў, фарміраванне адказнага, пазітыўнага бацькоўства. Універсітэт педагагічных ведаў для бацькоў павінен садзейнічаць устанаўленню кантактаў бацькоў са школай, узаемадзеянню бацькоў і педагогаў у выхаванні, развіцці і сацыялізацыі дзіцяці.

Асноўныя задачы Бацькаўскага ўніверсітэта:

  • фарміраванне каштоўнасна-сэнсавых асноў бацькоўства; актуалізацыя пачуцця адказнасці за выкананне бацькоўскіх функцый;
  • фарміраванне і развіццё псіхолага-педагагічных кампетэнцый бацькоў у галіне сямейнага выхавання (фарміраванне ведаў аб сямейнай псіхалогіі, дзіцяча-бацькоўскіх адносінах, узроставых асаблівасцях дзяцей, фарміраванне гарманічных сямейных адносін, навыкаў канструктыўнага ўзаемадзеяння з дзецьмі і інш.), садзейнічанне развіццю навыкаў самаадукацыі бацькоў;
  • забеспячэнне мэтанакіраванай работы па прафілактыцы сямейнага недабрабыту і сацыяльнага сіроцтва, зніжэнне рызыкі канфліктных сітуацый і крызісных станаў, узнікнення цяжкасцей у сямейным выхаванні, аказанне своечасовай псіхолага-педагагічнай і інфармацыйнай дапамогі семям, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю;
  • арганізацыя эфектыўнага супрацоўніцтва і партнёрства бацькоў навучэнцаў і ўстановы адукацыі і г.д.

Мэтавая група - бацькі (законныя прадстаўнікі) навучэнцаў.

Напрамкі працы Бацькоўскага ўніверсітэта:

  1. Арганізацыйны:

фарміраванне вочнай і дыстанцыйнай форм навучання ў Бацькоўскім універсітэце;

размяшчэнне інфармацыі аб дзейнасці Бацькоўскага ўніверсітэта (анонс маючых адбыцца сустрэч, навіны аб мінулых сустрэчах, матэрыялы адукацыйнага характару для бацькоў і г.д.) на сайце ўстановы адукацыі.

  1. Інфармацыйна-асветніцкі:

прэзентацыя зместу праграмы і мерапрыемстваў Бацькаўскага ўніверсітэта;

арганізацыя псіхолага-педагагічнай асветы бацькоў па розных аспектах сямейнага выхавання:

прававое: аб магчымасцях, правах і абавязках у ажыццяўленні адукацыйных патрэб сямі;

псіхолага-педагагічны: аб метадах і формах выхавання, навучання дзіцяці;

грамадзянскі: аб шляхах развіцця адукацыі, школы.

кансультаванне бацькоў па юрыдычных, псіхолага-педагагічных і іншых праблемах.

III. Змястоўны:

навукова-метадычнае забеспячэнне фарміравання псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў у галіне выхавання і развіцця дзяцей з улікам сацыякультурных традыцый, сучасных праблем і асаблівасцей развіцця грамадства;

пашырэнне выхаваўчага і творчага патэнцыялу бацькоў і сямі ў цэлым.

Выхаваўчая дзейнасць Бацькоўскага ўніверсітэта будуецца:

на адзнацы бацькамі ўласнага жыццёвага вопыту;

на набыцці новых спазнанняў у апоры на ўласныя ўнутраныя рэзервы;

на стабільных зносінах дзяцей і іх бацькоў;

на фарміраванні атмасферы пошуку новых ведаў;

на самаўдасканаленні бацькоў праз усведамленне імі індывідуальнага погляду на дзіця;

на развіцці творчых здольнасцей членаў сямі;

на ўменні бачыць вынікі развіцця дзяцей;

ва ўменні бачыць цяжкасці і шукаць шляхі іх пераадолення, выбудоўваць лесвіцу поспеху.

Праца Бацькоўскага ўніверсітэта арганізуецца з улікам заканамернасцяў развіцця дзіцяці ў розныя ўзроставыя перыяды па трох ступенях: I ступень – Маё дзіця - малодшы школьнік -для бацькоў навучэнцаў I-IV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі,

II ступень – Маё дзіця – падлетак - для бацькоў навучэнцаў V-IX класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі,

III ступень – Маё дзіця – старшакласнік - для бацькоў навучэнцаў X-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Прапанаваныя напрамкі будуць садзейнічаць уключэнню бацькоў у актыўнае супрацоўніцтва са школай у вырашэнні праблем сямейнага выхавання. Арганізацыя ўзаемадзеяння з бацькамі навучэнцаў у рамках Бацькоўскага ўніверсітэта дасць магчымасць абяднаць намаганні бацькоў, педагогаў, педагогаў-псіхолагаў, педагогаў сацыяльных і іншых спецыялістаў па арганізацыі канструктыўнага дыялога ў пошуку адказаў на актуальныя пытанні сямейнага выхавання.

 

План мерапрыемстваў 

у рамках праекта Бацькоўскі ўніверсітэт 

 

І ступень “Маё дзіця – малодшы школьнік”

для бацькоў навучэнцаў І - IV класаў

 

№ п/п

Тэма заняткаў

Дата правядзення

Форма правядзення

Адказны

1

2

3

4

5

1

1 клас

 

 

 

1.1.

Тэма 1. Ваша дзіця – школьнік. Нічога новага – рэжым!

кастрычнік

Гутарка з элементамі практыкума

Класны кіраўнік Клевановіч Т.К.

1.2.

Тэма 2. Сабранасць,  адказнасць, самакантроль. Прафілактыка прастудных захворванняў

снежань

круглы стол

Класны кіраўнік Клевановіч Т.К.

1.3.

Тэма 3. Вынікі адаптацыённага перыяду. Чытанне – лепшае навучанне

сакавік

лекцыя-дыскусія

Класны кіраўнік Клевановіч Т.К.

1.4.

Тэма 4. Пра нас без павелічэння! Правілы паводзін дзяцей у летні перыяд

май

вусны часопіс

Класны кіраўнік Клевановіч Т.К.

2.

2 клас

 

 

 

2.1.

Тэма 1. Выхаванне дзяцей – праца, клопат, радасць

кастрычнік

адкрытая размова

Класны кіраўнік Багамаз І.І.

2.2.

Тэма 2. Адэкватная станоўчая самаацэнка як умова станоўчага развіцця асобы дзіцяці

снежань

педагагічная майстэрня

Класны кіраўнік Багамаз І.І.

2.3.

Тэма 3. Роля бацькоўскага аўтарытэту ў маральным выхаванні дзіцяці

сакавік

сход-практыкум

Класны кіраўнік Багамаз І.І.

2.4.

Тэма 4. Перагортваючы старонкі навучальнага года

май

круглы стол

Класны кіраўнік Багамаз І.І.

3.

3 клас

 

 

 

3.1.

Тэма 1. Малодшы школьны ўзрост і яго асаблівасці

кастрычнік

лекцыя з элементамі гутаркі

Класны кіраўнік Бурая В.М.

3.2.

Тэма 2. Гульня і праца ў жыцці малодшых школьнікаў

снежань

гутарка

Класны кіраўнік Бурая В.М.

3.3.

Тэма 3. Як выхаваць у дзіцяці любоў да чытання

сакавік

круглы стол

Класны кіраўнік Бурая В.М.

3.4.

Тэма 4. Вынікі года. Бяспека ў летні перыяд

май

творчая справаздача

Класны кіраўнік Бурая В.М.

4.

4 клас

 

 

 

4.1.

Тэма 1. Не забарона, а папярэджванне шкодных звычак

кастрычнік

лекцыя

Класны кіраўнік Несцярэнка А.Д.

4.2.

Тэма 2. Аўтарытэт бацькоў у сям’і

снежань

дыспут

Класны кіраўнік Несцярэнка А.Д.

4.3.

Тэма 3. Агрэсія дзяцей – як пазбегнуць гэтага

сакавік

дыскусія

Класны кіраўнік Несцярэнка А.Д.

4.4.

Тэма 4. Бывай, пачатковая школа!

май

Свята (бацькі і дзеці)

Класны кіраўнік Несцярэнка А.Д.

 

II ступень – Маё дзіцяпадлетак” 

 для бацькоў вучняў V-IX класаў

№ п\п

Тэма заняткаў

Тэрміны правядзення

Форма правядзення

Адказныя

1

2

3

4

5

1.

5 клас

 

 

 

1.1.

 Тэма 1. Цяжкасці адаптацыі пяцікласнікаў

лістапад

гутарка

Класны кіраўнік

Лепяшко С.А.

1.2.

Тэма 2. Дзіця сярод равеснікаў

снежань

тэматычная дыскусія

Класны кіраўнік

Лепяшко С.А.

1.3.

Тэма 3. Ваша дзіця вырасла

сакавік

круглы стол

Класны кіраўнік

Лепяшко С.А.

1.4.

Тэма 4. Меры пакарання і заахвочванні ў сучаснай сям’і

май

абмен меркаван-нямі

Класны кіраўнік

Лепяшко С.А.

2.

6 клас

 

 

 

2.1.

Тэма 1. Сям’я як персанальнае мікра-асяроддзе жыцця і развіцця дзіцяці. Маральныя і культурныя каштоўнасці сям’і

лістапад

дыспут

Класны кіраўнік

Бубіч Н.А.

2.2.

Тэма 2. Прафілактыка праблемных паводзін падлеткаў

снежань

калектыўная гутарка

Класны кіраўнік Бубіч Н.А.

2.3.

Тэма 3. Бяспека падлеткаў у сетцы Інтэрнэт

красавік

круглы стол

Класны кіраўнік Бубіч Н.А.

2.4.

Тэма 4. Арганізацыя летняга адпачынку дзяцей

май

круглы стол

Класны кіраўнік Бубіч Н.А.

3.

7 клас

 

 

 

3.1.

Тэма 1. Як павысіць вучэбную матывацыю падлеткаў

кастрычнік

гутарка

Класны кіраўнік

Багамаза А.С.

3.2.

Тэма 2. Псіхалагічныя і ўзроставыя асаблівасці падлеткаў

снежань

круглы

стол

Класны кіраўнік

Багамаза А.С.

3.3.

Тэма 3. Нявырашаныя праблемы хатняга кантролю і дапамогі дзіцяці

сакавік

дыспут

Класны кіраўнік

Багамаза А.С.

3.4.

Тэма 4. Вынікі года. Бяспечнае лета – якое яно?

май

творчая справаздача

Класны кіраўнік

Багамаза А.С.

4.

8 клас

 

 

 

4.1.

Тэма 1. Жыццёвыя мэты падлеткаў

сакавік

інтэрактыўны занятак

Класны кіраўнік Галуза Л.П.

4.2.

Тэма 2. Фарміраванне здаровага ладу жыцця: шкодныя звычкі і як ім супрацьстаяць

снежань

семінар-практыкум

Класны кіраўнік Галуза Л.П.

4.3.

Тэма 3. Прафілактыка правапарушэнняў сярод непаўналетніх

сакавік

круглы стол

Класны кіраўнік Галуза Л.П.

4.4.

Тэма 4. Вось і сталі мы на год сталей. Арганізацыя летняга адпачынку

май

творчая справаздача

Класны кіраўнік

Галуза Л.П.

5.

9 клас

 

 

 

5.1.

Тэма 1. На крылах мары. Прафесійныя інтарэсы і прафесійная накіраванасць

кастрычнік

завочнае падарожжа

Класны кіраўнік

Казачонак А.В.

5.2.

Тэма 2. Грамадзянін, працаўнік, сем’янін

снежань

круглы стол

Класны кіраўнік

Казачонак А.В.

5.3.

Тэма 3. Прафесіі, якія выбіраюць нашы дзеці. Роля традыцый сям’і і меркавання бацькоў у выбары будучай прафесі

сакавік

канферэн-цыя

Класны кіраўнік

Казачонак А.В.

5.4.

Тэма 4. “Як падрыхтаваць сябе і падлетка да  экзаменаў”

май

кансуль-тацыя

Класны кіраўнік

Казачонак А.В.

 

III ступень – Маё дзіця – старшакласнік”

 для бацькоў вучняў X-ХІ класаў

№ п\п

Тэма заняткаў

Тэрміны правядзення

Форма правядзення

Адказныя

1

2

3

4

5

1.

10 клас

 

 

 

1.1.

Тэма 1. Здароўе – гэта жыццё. Фактары рызыкі для здароўя сучаснай моладзі

кастрычнік

гутарка

Класны кіраўнік

Казачонак І.М.

1.2.

Тэма 2. Першае каханне ў жыцці вашага дзіцяці

снежань

круглы стол

Класны кіраўнік

Казачонак І.М.

1.3.

Тэма 3. Як дапамагчы старшакласніку набыць упэўненасць у сябе

сакавік

кансуль-тацыя

Класны кіраўнік

Казачонак І.М.

1.4.

Тэма 4. Адказнасць, самаацэнка і самакантроль. Як іх развіваць

май

гадзіна пытанняў і адказаў

Класны кіраўнік

Казачонак І.М.

2

11 клас

     

2.1.

Тэма 1. Як дапамагчы старшакласніку ў прафесіянальным самавызначэнні?

верасень

гутарка

Класны кіраўнік

Сініла А.М.

2.2.

Тэма 2. Як зберагчы дзіця ад залежнасцей?

лістапад

лекцыя

Класны кіраўнік

Сініла А.М.

2.3.

Тэма 3. Падрыхтоўка старшакласнікаў да будучага сямейнага жыцця

студзень

кансультацыя

Класны кіраўнік

Сініла А.М.

2.4.

Тэма 4. Як дапамагчы дзіцяці у перыяд падрыхтоўкі да экзаменаў?

красавік

абмен меркаван-нямі

Класны кіраўнік

Сініла А.М.

 

 

Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці            Т.А. Малашкевіч