РУС БЕЛ ENG

История, традиции, достижения учреждения образования

История государственного учреждения образования "Богушевичская средняя школа Березинского района"

16.07.2022

З гісторыі школы

Першая народная школа ў Багушэвічах была адкрыта ў 1862 годзе.

Школа была  вельмі бедная. Дзяўчаты школу не наведвалі, і толькі ў 1865 годзе школу пачалі наведваць тры дзяўчынкі.

Багушэвіцкая сярэдняя школа мае вялікую і цікаваю гісторыю. Сваю работу яна пачала на зары нашага стагоддзя – у 1901 годзе. З таго часу ў школе атрымалі адукацыю сотні жыхароў вёскі Багушэвічы і навакольных вёсак.

Першым яе загадчыкам быў Яўген Мальцаў. Першымі настаўнікамі – Мікалай Антонавіч Ташкевіч і Янтон Ігнатавіч Скаруцкі.

Да Вялікай Кастрычнічкай  Сацыялістычнай рэвалюцыі-гэта другакласна царкоўна – прыхадская школа.

Кожны год у школе навучалася не больш 69 чалавек. За навучанне бралася вялікая для таго часу плата.

Школа знаходзілася ў веданні духавенства.

  • Цяжка было трапіць у гэтую школу бедняку, - успамінаў яе былы вучань Паршыкоў Георгій Філіпавіч.

Шырока адчыніліся дзверы ўсіх навучальных устаноў для дзяцей працоўных пасля Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. За годы Савецкай улады школа з сямігадовай вырасла ў поўную сярэднюю з дзесяцігадовым тэрмінам навучання. З 1962- 1963 навучальнага года школа будзе пераведзена ў сярэднюю агульнаадукацыйную працоўную палітэхнічную школу з вытворчым навучаннем.

 

Сучасны воблік школы

  • 11 вучэбных аудыторый
  • камп’ютарны клас
  • бібліятэка
  • экацэнтр
  • спартыўная зала
  • гісторыка-краязнаўчы музей
  • майстэрня
  • сталовая

Былыя вучні ўстановы адукацыі сёння – людзі розных прафесій. У іх ліку медыкі і сталяры, інжынеры і камбайнеры, электрыкі і настаўнікі, людзі творчых прафесій. Многія нашы выпускнікі працуюць і ўслаўляюць сваю малую Радзіму – Бярэзіншчыну, так выпускніца 2010 года Багушэвіцкай школы Лушчык Валянціна Валер’еўна  узначальвала тэрапеўтычнае аддзяленне Бярэзінскай ЦРБ, а зараз намеснік галоўнага ўрача Бярэзінскай ЦРБ; а выпускнік 2004 года Мацкевіч Уладзімір Сяргеевіч – участковы інспектар Бярэзінскага РАУС.

На сённяшні дзень Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Багушэвіцкая сярэдняя школа Бярэзінскага раёна" – гэта 21 таленавіты педагог, 50 вучняў, 15 выхаванцаў дашкольнай групы, якіх аб’ядноўвае прага да ведаў і любоў да роднай зямлі.

свернуть
16 июля, суббота

Традиции школы

подробнее...