РУС БЕЛ ENG

Экскурсия в Богушевичское лесничество

25.03.2023

 

У шосты школьны дзень 25 сакавіка 2023 года навучэнцы ДУА “Багушэвіцкая сярэдняя школа Бярэзінскага раёна” здзейснілі экалагічнае падарожжа “Лес поўны цудаў” і наведалі з экскурсіяй Багушэвіцкае лясніцтва, якому споўнілася 85 гадоў. Шмат цікавага​ і карыснага даведаліся рабяты ад​ ​ ляснічага​ І.М.​Тарановіча, які правёў займальную экскурсію па сваім лясніцтве. Ён расказаў дзецям аб​ ​дзейнасці лясніцтва, лясных прафесіях, паказаў тэхніку і прылады​ лясной гаспадаркі, сістэму відэасачэння за лесам для прафілактыкі пажару. Акрамя таго, рабяты былі запрошаны​ на Тыдзень лесу, каб пасадзіць маладыя дрэўцы і ўнесці свой уклад у захаванне прыродных багаццяў.